У Слоніме затрымалі інжынера-праграміста



У Слоніме ГУБАЗік і АМАПаўцы затрымалі 48-гадовага мужчыну. Ён працаваў інжынерам-праграмістам на Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыцы. Мужчыну затрымалі на рабочым месцы.

Слонімец нібыта перадаваў у чат-бот дадзеныя пра міліцыянераў, а таксама ў сеціве змяшчаў інфармацыю з заклікамі да забастовак. Прозвішча  мужчыны і месца яго знаходжання пакуль невядомыя

Беларускае Радыё Рацыя