Яўген Курыльчык прэзентуе новы фолк-праект “Yaugen”
Беларускі баяніст, клавішнік і вакаліст Яўген Курыльчык, вядомы па гуртах “Harmonic Style Project” i “Wagon Buffet”, прэзентуе свой новы фолк-праект “Yaugen”.

Першая кампазіцыя музыкі напісаная на вершы Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”. Песня пад назвай “Пачынаецца ўсё з любві” ўжо з’явілася на прасторах інтэрнэту. Канцэртная ж прэзентацыя адбудзецца ў гэтую нядзелю, 11-га снежня.
Якім стане дэбютны выступ праекта, распавядае Яўген Курыльчык.
– Гэта мой праект з сучасным выкананнем фальклору і таксама з беларускімі песнямі на словы беларускіх паэтаў. Таксама я прэзентую першую сваю песню на словы беларускай паэткі, песня выйдзе на ўсіх платформах, 11 снежня зайграю яе на канцэрце. Таксама хачу напрыканцы канцэрта праспяваць разам з людзьмі, таму што народная песня – гэта песня, якую павінен спяваць народ. Таму запрашаю на канцэрт паслухаць і паспяваць.
Канцэрт праекта “Yaugen” адбудзецца 11-га снежня ў варшаўскім клубе “Beer Station Centrum”. Уваход на імпрэзу вольны, але данаты вітаюцца.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя