Стартуе кампанія супраць беларускага праваслаўнага Елізавецінскага манастыра



Стартуе кампанія супраць беларускага праваслаўнага Елізавецінскага манастыра, які свабодна вядзе свой гандаль у Польшчы – пра гэта заявілі сябры арганізацыі „Руху”.  

Фота: exarchate.by

Паводле іх, яшчэ ў пачатку лістапада, на Вольскіх праваслаўных могілках у Варшаве, сябрамі РУХу былі заўважаны прадстаўнікі менскага Свята-Елізавецінскага манастыра, таксама прысутнічаў святар Андрэй Лемяшонак, вядомы адэпт “русского міра”, які актыўна падтрымлівае рэжымы Пуціна і Лукашэнкі.

У названым манастыры збіраюць рэчы і грошы для расейскіх акупантраў. А сёстры манастыра пішуць лісты падтрымкі расейскім салдатам.

Па інфармацыі руху, прадстаўнікі Свята-Елізавецінскага манастыра хутка зноў прыедуць гандляваць у Польшчу на калядныя святы. Таму зараз РУХ накіраваў пісьмовыя запыты Польскай Праваслаўнай Царкве і прадстаўнікам Каталіцкага Касцёла з гэтай нагоды. Дадаткова запускаецца збор подпісаў пад петыцыяй на Change.org супраць прысутнасці ў Польшчы гандлёвых кропак Елізавецінска манастыра.

Беларускае Радыё Рацыя