Заснаваная 32 гады таму газета „Белорусы и рынок” прыпыняе выхад



Заснаваная 32 гады таму газета „Белорусы и рынок” прыпыняе выхад. Выданне адсутнічае ў каталогу „Белпошты” на першую палову 2023 года.

У гэты перыяд не будзе як друкаванай, так і электроннай PDF-версіі газеты, — піша “Позірк”. Не выключана, што выпуск адновіцца ў другім паўгоддзі.

Штомесячнік „Белорусы и рынок” здолеў захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ, аднак, адчуваў сур’ёзныя фінансавыя цяжкасці. З траўня за кратамі знаходзіцца дырэктар выдання Канстанцін Залатых, сайт газеты ў Беларусі заблакаваны.