Павел Латушка: Венгрыя блакіруе новы санкцыйны пакет супраць Менска
Урад Венгрыі блакіруе новы пакет санкцый у дачыненні да афіцыйнага Менска.

З такой заявай у „Інстаграм” выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
На яго думку, Будапешт „не хоча новых санкцый” супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які „працягвае і нарошчвае рэпрэсіі супраць беларускага грамадства” і „саўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны”.
Таксама, заявіў Латушка, венгерскае кіраўніцтва „блакіруе фінансавую дапамогу Еўразвязу, якую плануецца выдзеліць украінцам у сувязі са знішчэннем грамадзянскай інфраструктуры”.
Палітык сумняецца, ці сапраўды Венгрыя як чалец Еўразвязу, „выконвае прынцыпы і стандарты ЕЗ аб прыярытэтнасці правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі”.