У Беларусі ўвядуць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве



У Беларусі ўвядуць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве. Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”. Ім прадугледжваецца, што смяротнае пакаранне можа быць ужытае да службовай асобы ці вайскоўца, якія здрадзілі дзяржаве.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда пракаментаваў гэтыя папраўкі ў заканадаўства.

“Мы бачым устойлівую тэндэнцыю на заканадаўчае пашырэнне магчымасцяў прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі. “Тое, пра што мы, праваабаронцы, увесь час “крычалі” – што наяўнасць і практыка прымянення смяротнага пакарання – гэта вялікая праблема грамадства, якая датычыць кожнага з нас, праяўляецца ў тым ліку і ў такіх заканадаўчых ініцыятывах, якія ў хуткім часе могуць быць рэалізаваныя на практыцы”, – кажа Палуда.

Беларускае Радыё Рацыя