Дэмакратычная партыя замацавала перамогу на выбарах у Сенат ЗША
Дэмакрат Рафаэл Уорнак перамог рэспубліканца Гершэла Уокера на выбарах у Сенат ЗША ад штату Джорджыя.
Другі тур выбараў у гэтым штаце прайшоў 6 снежня.

Перамога Уорнака азначае, што ў Дэмакратычнай партыі ў Сенаце новага склікання будзе большасць у два галасы.
У цяперашнім складзе Сенату Кангрэсу ЗША ў абедзвюх партый было па пяцьдзясят месцаў.
Большасць у Сенаце дасць дэмакратам больш магчымасцяў для заканадаўчай дзейнасці, паколькі раней адмова нават аднаго члена дэмакратычнай фракцыі падтрымаць законапраект пагражала яго правалам.
Беларускае Радыё Рацыя
Array