У парку Жылібера ў Гародні запаляць ялінкі



Урачыстасць запальвання казачных агнёў на алеі навагодніх ялінак “Magis Land” адбудзецца ў Гародні 9 снежня ў парку Жылібера.

Ялінкі ў парку з’явяцца самыя розныя і незвычайныя, якія толькі змогуць прыдумаць прадпрыемствы і арганізацыі горада над Нёманам. На суд гарадзенцаў і жыхароў Гародні будуць вынесены дызайнерскія ялінкі.

У гэты самы дзень адбудуцца канцэртная праграма, а таксама фотасесія з казачнымі персанажамі і цікавая экскурсія па алеі з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Беларускае Радыё Рацыя