Яўгенія Парашчанка: Праваабаронцы Беларусі, Расеі і Украіны працавалі і працуюць разам
Праваабаронца Яўгенія Парашчанка, вядомая таксама як пісьменніца Югася Каляда, пракаментавала ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Памыляюцца тыя, хто кажа, што прэмію прысудзілі расейскаму „Мемарыялу” і беларусу Алесю Бяляцкаму, як прадстаўнікам краін-агрэсараў:
– Праваабронцы Беларусі, Расеі і Украіны заўжды працавалі і працуем разам. Гэты выбар ён проста выдатна звяртае ўвагу людзей найперш у Расеі, Украіне і Беларусі, што ёсць праваабарончая супольнасць, яна адрозная ад ідэнтычнасці краін, грамадзян. Праваабаронцы – гэта такі вузкі панятак, гэта людзі, якія працуюць з міжнародным правам правоў чалавека.
Алесь Бяляцкі за кратамі ў Менску разам з паплечнікамі па “Вясне”. Праваабаронцам пагражаюць драконаўскімі турэмнымі тэрмінамі. Каб атрымаць прэмію, у шведскую сталіцу Стакгольм прыбыла жонка праваабаронца Наталля Пічук.
Беларускае Радыё Рацыя