У Нарвежскім Хельсінкскім камітэце адбылася сустрэча з нагоды Нобелеўскай прэміі міру

У Осла працягваюцца ўрачыстасці і сустрэчы з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Бліжэй да вечара прайшла сустрэча ў офісе Нарвежскага хельсінкскага камітэту. На яе былі запрошаны правабаронцы з усіх трох арганізацый – лаўрэатаў прэміі, журналісты, прадстаўнікі нарвежскіх грамадскіх арганізацый, бізнэсу і дзяржаўных структур. Агулам сабралася каля ста чалавек. Сярод выступоўцаў была і Дуня Міятавіч, прадстаўніца АБСЕ па правах мас-медыя.
Пасля адкрыцця сустрэчы выступалі прадстаўнікі лаўрэатаў. Вяла гэтую частку ведамая праваабаронца Саша Кулаева. Ад праваабарончага цэнтру „Вясна” па-ангельску прамаўляла Наталля Сацункевіч.
Наведала сустрэчу і Святлана Ціханоўская з прадстаўнікамі сваёй каманды. Яна таксама выступала па-ангельску ў заключнай частцы сустрэчы.







Беларускае Радыё Рацыя