Андрэй Бастунец: Алесем Бяляцкім заўсёды кіруе жаданне змяніць сітуацыю



Сёлетні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі вядомы не толькі праваабаронай – ён  таксама літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец дзеліцца з Радыё Рацыя сваімі думкамі пра асобу, якая ўганаравана Нобелеўскім камітэтам.

-Алесь Бяляцкі быў і застаецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналісаў. І гэта гонар для нас. Але гаворка не пра гэта, а пра тое, што гэта чалавек, які хацеў змяніць сітуацыю. І гэта ён рабіў у самых розных накірунках: у літаратуры, журналістыцы, але самае галоўнае і самае першае – гэта, канешне, парваабарона.

Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы. Яго разам з калегамі Уладзімірам Лабковічам і Валянцінам Стэфановічам улады абвінавачваюць у кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Тром палітзняволеным вясноўцам цяпер пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя