Ян Рачынскі: Антыфашызмам назвалі ўзброеннае ўварванне ў суседнюю краіну і ваенныя злачынствы



Завяршылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў нарвежскім Осла. У цырымоніі браў удзел і кароль Нарвегіі Гаральд V. Беларуска Наталля Пінчук прадстаўляе свайго мужа, палітвязня, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Алеся Бяляцкага, і выступіла ад яго імя з нобелеўскай лекцыяй. У гісторыі еўрапейскіх нобелеўскіх лаўрэатаў гэта другі такі выпадак. У 1983 годзе свайго мужа ў Осла прадстаўляла жонка Леха Валэнсы – Данута Валенса.

Сёлета лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі таксама ўкраінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабодаў” і расейская праваабарончая арганізацыя “Мемарыял”. Старшыня праўлення міжнароднага “Мемарыяла” Ян Рачынскі ў сваім выступе гаварыў сярод іншага пра ўкраінскую сітуацыю:

Для таго, каб выдаць агрэсію супраць суседняй краіны за змаганне з фашызмам, спатрабавалася дэфармаваць розумы расейскіх грамадзянаў, замяніць месцамі фашызм і антыфашызм, называюць антыфашызмам узброеннае ўварванне ў суседнюю краіну, якая не давала для гэтага ніякіх падставаў; анексію захопленых тэрыторыяў; тэрор супраць грамадзянскага насельніцтва ў акупаваных раёнах; ваенныя злачынствы. Нагнятаецца нянавісць да Украіны. Яе культура і мова публічна аб’яўляецца непаўнавартаснымі і ўкраінскі народ не існуючым. Фашызмам жа называюць супраціў агрэсару. Усё гэта супярэчыць гістарычнаму вопыту Расеі, абясцэньваюць і скажаюць памяць аб сапраўды аныфашысцкай вайне 41-45 гадоў, памяць савецкія салдатаў, якія змагаліся супраць Гітлера. Слава рускіх салдатаў у свядомасці многіх людзей будзе звязана цяпер не з імі, а з тымі, хто сее смерць і разбурэнне ва Украіне.

“Мемарыял” акурат і прадстаўляе сабою саюз людзей, якія добраахвотна прымаюць на сябе грамадзянскую адказнасць за мінулае і цяперашняе, і якія працуюць на карысць будучыні”, – казаў у выступе Ян Рачынскі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array