Аляксандра Матвійчук: Мы павінны стварыць міжнародны трыбунал



“Мы павінны стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку ды іншых ваенных злачынцаў да адказнасці”, – у сваёй прадмове адзначыла лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру, кіраўніца “Цэнтру грамадзянскіх свабодаў” Аляксандра Матвійчук.

У гэтым годзе абвяшчэнне Нобелеўскай прэміі міру чакала ўся Украіна. Мы расцэньваем яе як адзначэнне заслуг усяго ўкраінскага народу, які смела выступіў супраць спробаў зруйнаваць мірнае развіццё Еўропы, як адзначэнне працы праваабаронцаў ў папярэджанні вайсковай пагрозы ва ўсім свеце. Мы ўдзячны, што сёння ўпершыню украінская мова прагучыць на афіцыйнай цырымоніі ўганаравання Нобелеўскай прэміі.

“І паколькі гэтая Нобелеўская прэмія міру падчас вайны, я дазволю сабе звярнуцца да людзей у розных краінах свету з заклікам да салідарнасці. Вы не павінны быць украінцамі, каб падтрымаць Украіну. Дастаткова быць проста чалавекам”, – такімі словамі завяршыла свой выступ Аляксандра Мацвійчук.

Беларускае Радыё Рацыя

Array