Лявон Вольскі запрашае на канцэрт у Беластоку



Лявон Вольскі запрашае на канцэрт у Беластоку.

Канцэрт адбудзецца ў рамках польскага туру “За нашу і вашу свабоду!”, у якім музыка цяпер знаходзіцца. “Беласток для мяне – асабліва дарагі горад”, – прызнаецца артыст:

Беласток. З гэтага гораду пачыналася калісьці мая музычная замежня кар’ера. У 1990 годзе нас запрасілі туды на нейкі з’езд беларусаў, я ўжо кепская памятаю, нешта такое. Там было вельмі шмат беларусістаў, мы там шмат з кім пазнаёміліся, я тады граў у складзе „Мроі”. Яшчэ там граў гурт „Уліс”. Гэта быў такі беластоцкі амфітэатр. Там сабраліся ўсе ўдзельнікі гэтага з’езду. Гэта было па-проста не перадвальна, гэта было нашае першае знаёмства з замежжам.

Лявон Вольскі паспеў ужо даць канцэрты ў Гданьску, Познані і Вроцлаве. Наперадзе – Кракаў, Беласток і Варшава.

Беластоцкі канцэрт:

Дата: 14 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6, Беласток

Квіткі коштам 80 злотых яшчэ ёсць па спасылцы.

Фота з канцэрта ў Вроцлаве, 9 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя