Камітэт абароны журналістаў заклікае раскрыць прычыну арышту Ларысы Шчыраковай



Яна была затрыманая 6 снежня і змешчаная ў гомельскі ІЧУ, яе непаўнагадовы сын дагэтуль знаходзіцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры ў Бярозках пад Гомелем. Шчыракова з 2021 года не займалася журналістыкай, пра што заявіла публічна.

Ларыса Шчыракова

«Невыдаванне беларускімі ўладамі інфармацыі аб затрыманні былой журналісткі Ларысы Шчыраковай выклікае глыбокую заклапочанасць, – падкрэсліў дырэктар праграм КАЖ у Нью-Йорку Карлас Марцінес дэ ла Серна. – Улады павінны неадкладна раскрыць любыя абвінавачанні, вылучаныя супраць яе, і забяспечыць, каб прадстаўнікі прэсы не станавіліся мішэнню за сваю працу».

Паведамляецца, што КАЖ звярнуўся па каментар у Следчы камітэт Беларусі па электроннай пошце, але адказу не атрымаў.