Яраслаў Ліхачэўскі: Прыкладанне «Новая Беларусь» створана для беларусаў і іх новай лічбавай дзяржавы



Беларусы запусцілі ў адкрытае тэсціраванне платформу «Новая Беларусь», над якой працавалі больш за год. Па задумцы стваральнікаў, праз яе можна будзе нават праводзіць нацыянальныя галасаванні.

Яраслаў Ліхачэўскі

Распрацоўнік платформы Яраслаў Ліхачэўскі акрэсліў стратэгію далейшага развіцця прыкладання:

– У тых умовах, асабліва на пачатку больш увагі ў адсоткавых лічбах было да беларусаў па-за межамі краіны. Пры распрацоўцы баланс змяшчаўся ў бок Беларусі, 90% беларускіх людзей знаходзіцца ўнутры краіны. Амаль усё што ёсць на платформе – гэта сэрвісы нашых сяброў і партнёраў. Спачатку ў нас чалавек, і вакол яго ўсё будуецца.

Ужо зараз платформу «Новая Беларусь» сабе ўсталявалі 20 000 беларусаў. У прыкладанні маюцца гайды па рэлакацыі, медычныя і юрыдычныя сэрвісы, афіша падзей, прапановы і запыты на дапамогу беларусам і ўкраінцам. Аплікацыя працуе ў тэставым рэжыме і распрацоўнікі будуць радыя прапановам карыстальнікаў па ўдасканальванні прадукта.

Спасылка на аплiкацыю платформы:
Новая Беларусь Play Market
Новая Беларусь App Store

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя