У Беларусь прыбыў яшчэ адзін эшалон з расейскай вайсковай тэхнікай



8 снежня ў Беларусь на станцыю Палонка каля палігона «Абуз-Лясноўскі» прыбыў чарговы эшалон з вайсковай тэхнікай, даведалася супольнасць беларускіх чыгуначнікаў. Паводле інфармацыі чыгуначнікаў, вайсковы эшалон адправіўся са станцыі Сяляціна Маскоўскай вобласці 6 снежня.

У Беларусь прыбыло больш за 15 бензавозаў, не менш за пяць Камазаў, тры Уралы і БТР-80А, а таксама тры грузавыя вагоны з суправаджэннем.