У Нобелеўскім цэнтры адкрылася выстава, прысвечаная сёлетнім лаўрэатам
Сёння – апошні дзень Нобелеўскіх мерапрыемстваў у Осла. У Нобелеўскім цэнтры адкрылася выстава, прысвечаная сёлетнім лаўрэатам прэміі міру.
Беларускі бок на мерапрыемствах прадстаўляюць Наталля Пінчук, жонка зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, і суправаджальная асоба Яўген Вапа, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя.
Украінскіх лаўрэатаў прадстаўляе Аляксандра Матвійчук, а расейскі „Мемарыял” – Ян Рачынскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
















