Пабачылі свет дзве кнігі пра Алеся Бяляцкага



Акурат да цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру свет пабачылі дзве кнігі пра беларускага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

Адна з іх называецца «Алесь Бяляцкі на Свабодзе» і ўключае адпаведна архіўныя інтэрв’ю правабаронцы з карэспандэнтам „Радыё Свабода”. Другую ж пад простым загалоўкам «Алесь Бяляцкі» выдаў Беларускі ПЭН і новае выдавецтва «Полацкія лабірынты». Змест другога выдання ў нашым эфіры раскрыла старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай, якая зараз знаходзіцца ў Осла ў складзе беларускай дэлегацыі.

-Гэта выбранае з усіх ранейшых публікацый Алеся Бяляцкага ў кнігах. Таксама мы звярталі ўвагу на інтэрв’ю, на лісты, якія атрымлівалі. На блогі ягоныя. І з гэтага намагаліся абраць найлепшае, найбольш моцнае, найбольш паказальнае. Мы ў гэтай кнізе хацелі сабраць найлепшае, што магло прэзентаваць Алеся як для ўнутранай аўдыторыі, так і для замежнікаў.

Па словах Таццяны, кніга «Алесь Бяляцкі» намагаецца раскрыць шматгранную натуру новага беларускага набеліста, якая не абмяжоўваецца выключна праваабаронай. Тэкст даступны для перакладу на іншыя мовы.

Цалкам размова ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя