Алена Мікульчык прэзентуе кнігу „Шляхецкая кухня”



На анлайн і афлайн сустрэчу з шэф-кухарам, экспертам беларускай кухні і пісьменніцай Аленай Мікульчык і прэзентацыя яе новай кнігі „Шляхецкая кухня” запрашаюць ужо заўтра, 13 снежня. Яе ладзяць прадстаўнікі Цэнтра беларускай супольнасці  і культуры запрашаюць у Вільні, – распавяла адна з галоўных арганізатараў спадарыня Кацярына:

Адбудзецца прэзентацыя новай кнігі „Шляхецкая кухня”, у якой аўтарка распавядае гісторыю паходжання кожнай стравы, апісвае, як гэта страва гатавалася раней, якія змены ўнесла аўтарка, а таксама дзеліцца асаблівасцямі тэхналогіі прыгатавання. На сустрэчы можна будзе набыць кнігу з аўтографам.

Мерапрыемства пачнецца а 16-ай гадзіне, спасылку на спатканне можна знайсці ў сацыяльных сетках. Тым, хто жадае набыць кнігу, трэба запоўніць перадзамову.

Беларускае Радыё Рацыя