Еўразвяз павялічыў фонд падтрымкі Украіны
Еўрапейская рада ўхваліла павелічэнне Еўрапейскага фонду міру на два мільярды еўра ў 2023 годзе.

Гэты фонд выкарыстоўваўся краінамі ЕЗ для фінансавання закупак зброі для Кіева, але быў у значнай ступені выдаткаваны за амаль 10 месяцаў вайны ва Украіне.
„Сённяшняе рашэнне забяспечыць нам фінансаванне для працягнення канкрэтнай вайсковай падтрымкі ўзброеным сілам нашых партнёраў. Менш чым за два гады Еўрапейскі фонд міру даказаў сваю абгрунтаванасць. Гэта цалкам змяніла тое, як мы падтрымліваем нашых партнёраў па абароне. Гэта робіць ЕЗ і яго партнёраў мацнейшымі”, — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕЗ Жазэп Барэль.
Агульнае павелічэнне фінансавага аб’ёму фонду да 2027 году складзе да 5,5 млрд еўра.
Еўрапейскі фонд міру быў створаны Еўрапейскай радай у сакавіку 2021 году. Фінансаванне фонду ажыццяўляецца за кошт узносаў краін-чальцоў ЕЗ.
Array