У Варшаве пройдзе канцэрт калядных песень па-беларуску
22 снежня (пачатак а 18:30) у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6) адбудзецца канцэрт беларускіх Калядных песень, падчас якой прагучаць сусветна вядомыя калядныя песні ў перакладзе на беларускую мову і ў суправаджэнні гусляў.

Можна будзе пачуць такія хіты, як «Звон звініць» („Jingle Bells„), „Вясёлых калядных святаў” („We wish you a merry christmas„) ці „Ціхая ноч„. Песні выканаюць Таццяна Ячная і Алесь Чумакоў, ён жа зайграе на гуслях, якія стануць сапраўднай „зоркай” канцэрту.
Алесь Чумакоў – беларускі майстар-гусляр, вядомы шырокай публіцы як музыка гурта „Стары Ольса” і лідар праекта Ceilidh Ceol. Пазнавальны вакаліст і інструменталіст, спадар Чумакоў паспяхова адкрыў сябе ў сольнай творчасці і праз удалую апрацоўку гістарычных ваярскіх песень працягнуў адраджэнне і сучаснае ўдасканальванне старажытнай традыцыі гуслярства