Ператрусы ў офісах Еўрапарламента ў Бруселі ў сувязі з Катарам
Бельгійскія следчыя правялі ў панядзелак, 12 снежня ператрусы ў офісах Еўрапейскага парламента ў Бруселі ў рамках расследаваныя крымінальнай справы пра хабар ад Катару, які такім чынам уплываў на важныя рашэнні на кантыненце.

Ператрусы пачаліся 9 снежня, прэзідэнт парламента Раберта Мецола папярэдзіла еўрадэпутатаў, што “дэмакратыя знаходзіцца пад атакай”, піша BBC.
Бельгійская паліцыя выставіла абвінавачанні чатыром асобам з шасці затрыманых раней, дваіх чалавек адпусцілі. Сярод падазраваных – адна з намесніц прэзідэнта Еўрапарламента, дэпутат ад Грэцыі Ева Кайлі.
Мяркуецца, што Катар на працягу некалькіх месяцаў уплываў на эканамічныя і палітычныя рашэнні Еўрапарламента. Еўрадэпутаты абмяркуюць скандал сёння на пазапланавых дэбатах у Страсбургу. Катар адмаўляе сваю віну.
Array