Амбасадар ЗША Марк Бжэзінскі наведаў сядзібу Беларускага Радыё Рацыя

12-13 снежня амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі наведаў Беласток. Сярод іншага ён удзельнічаў у адкрыцці помніка Уладзіславу Барташэўскаму. Таксама наведаў беластоцкі музей памяці Сібіры і ўсклаў кветкі да помніка блаславёнага Ежы Папялушкі.
У аўторак амбасадар наведаў Універсітэт у Беластоку, дзе паразмаўляў са студэнтамі.
13 снежня Марк Бжэзінскі таксама наведаў з візітам сядзібу Беларускага Радыё Рацыя, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі Управы і рэдакцыі.




Марк Бжэзінскі – амерыканкі юрыст, палітычны дзеяч, дыпламат. У 2011-15 гадах быў паслом ЗША ў Швецыі. Са снежня 2021 года ёсць амбасадарам ЗША ў Польшчы. Ён сын ведамага палітычнага дзеяча і палітолага Збігнева Бжэзінскага.

Беларускае Радыё Рацыя
Array