Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам замежных спраў Сяргея Алейніка
Новым міністрам замежных спраў Беларусі стаў Сяргей Алейнік.

Новы міністр да гэтага часу працаваў паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікай Брытаніі і быў першым намеснікам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, які заўчасна пайшоў з жыцця. А таксама Алейнік быў консулам у Гаазе і прадстаўніком Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі аб’яднаных нацый. Валодае нямецкай і ангельскай мовамі.
Другое прызначэнне сёння — новы камандзір Вайскова-паветраных сіл. Андрэй Лук’яновіч прызначаны камандзірам Вайскова-паветраных сілаў і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Да таго ён займаў пасаду намесніка кіраўніка ВПС і войскамі СПА — начальніка авіяцыі.
Array