Зварот амбасадара ЗША ў Польшчы да беларускага народу



Фота Беларускага Радыё Рацыя

Амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі ў час сустрэчы ў сядзібе Беларускага Радыё Рацыя звярнуўся да беларусаў.

Марк Бжэзінскі, амбасадар ЗША у Польшчы:

Я хачу падзякаваць Радыё Рацыя за магчымасць павіншаваць з Калядамі і выказаць найлепшыя пажаданні беларускаму народу, у тым ліку і беларускай дыяспары ў Польшчы.

Амерыканскі народ жадае вам здзяйснення ўсіх вашых мараў у 2023 годзе, уключаючы магчымасць абіраць сваіх лідараў і жыць больш шчаслівым жыццём.

Некалькі дзён таму падчас нашага свята Дня ўдзячнасці і я меў гонар прымаць некалькіх выбітных прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што змагаюцца за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі. Я казаў ім, мы ведаем, што прынесці ў Беларусь дэмакратыю і свабоду – гэта складаная справа. Мы ведаем, што ў Беларусі застаюцца іх сябры і сваякі, якія працягваюць пакутаваць ад рэпрэсіўнага рэжыму і расейскай агрэсіі.

Тое, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду, натхняе мяне, шматлікіх людзей у Польшчы і міжнародную супольнасць.

ЗША падзяляе вашую мэту зрабіць Беларусь свабоднай. Мы выказваем вам падтрымку і прасоўваем гэтую справу сярод нашых беларускіх, польскіх і іншых саюзнікаў, што ўдзельнічаюць у змаганні за свабоду.

Такія перамены не адбываюцца ў адзін момант, і яны не адбываюцца без вялікіх ахвяраў і намаганняў. Але вы не адны!

Такім жа чынам і Украіна не адна ў сваім змаганні са спробамі Пуціна знішчыць яе свабоду.

Падтрымка Украіны ў яе мэтах – гэта тое, што варта рабіць, таму што для ўсіх нас важна, каб Украіна выстаяла супраць узброенага ўварвання.

Мы ведаем, па якім сцэнары дзейнічае прэзідэнт Пуцін: распаўсюджвае смерць і разбурэнні, знішчае грамадзянскую інфраструктуру. Ён хоча замарозіць украінцаў, замарыць голадам, выгнаць іх са сваіх дамоў. Зрабіць так, каб выраслі цэны на энергію, ежу і іншыя важныя для жыцця рэчы, не толькі ў Еўропе, але па ўсім свеце. Але ён ня можа перамагчы.

Еўропа спазнае мір, калі Расея спыніць свае спробы кантраляваць сваіх суседзяў, тады Украіна і Беларусь змогуць жыць свабодна.

(пераклад Беларускага Радыё Рацыя)

Аўдыёзварот амбасадара Марка Бжэзінскага:

Беларускае Радыё Рацыя

Array