Зіма не стане перашкодай для вызвалення ўкраінскай зямлі ад расейскіх акупантаў
Зіма не стане перашкодай для вызвалення ўкраінскай зямлі ад расейскіх акупантаў. Але вайна можа расцягнуцца да вясны ці нават да лета, хаця пры гэтым могуць быць нечаканасці, кажа прэс-сакратар батальёна «Тэрор» Алесь:
– Можа для цяжкай тэхніки будуць праблемы. Хаця я сумняваюся, што будуць. Калі халады, то зямля будзе добрая для тэхнікі. Але ніхто не ведае, як доўга гэта будзе. Безумоўна, усе хочуць, каб гэта найхутчэй закончылася. Усе хочуць, каб яно так закончылася, каб больш не паўтарылася. Таксама разумеем, што оркі могуць папрасіць перамір’я, сабраць больш войскаў і будзе яшчэ цяжэй. Напрыклад, праз некалькі гадоў зноў гэта паўторыцца.

За час вайны ва Украіне з 2014 года загінула 23 лепшыя сыны Беларусі. Паводле Алеся, шмат маладых беларусаў устаюць на іх месцы.
Беларускае Радыё Рацыя