Адміністрацыя прэзідэнта Украіны заявіла пра тэрміны завяршэння вайны з Расеяй
Завяршэнне вайны ва Украіне залежыць ад шэрагу фактараў.

Калі прааналізаваць сітуацыю з псіхолага-матэматычнага пункту гледжання, то гэта можа адбыцца вясной-летам 2023 года, заявіў у каментары „РБК-Украіна” дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
„Заканчэнне вайны залежыць ад многіх фактараў: матэматычных, псіхалагічных, псіхаэмацыйных, знешнепалітычных і ўнутраных, у прыватнасці ў краіне-агрэсары. Гэта калі прааналізаваць усё: і вычарпанасць рэсурсаў Расійскай Федэрацыі, і націск санкцыі, якія пастаянна ўзмацняюцца, а таксама тое, што расейцы ўсё больш становяцца ізгоямі”, — сказаў ён.
Падаляк падкрэсліў, што нават тыя краіны, якія падтрымлівалі Расею, цяпер усё больш аддаляюцца ад яе. Такім чынам, можна прагназаваць, што ў расейцаў практычна не засталося рэсурсаў з пункту гледжання вядзення вайны як такой. Сёння ідзе высокатэхналагічная вайна, але гэта расійскі рэсурс – адзначыў Падаляк.
Array