Былы галоўны лекар санаторыя „Беларусь” затрыманы за шпіянаж



Былы галоўны лекар санаторыя „Беларусь” у Друскеніках, а потым — у расейскім Сочы, Андрэй Кобель затрыманы за шпіянаж на карысць Літвы. Пра гэта паведаміў тэлеканал „Беларусь 1”.

Паводле агучанае ў эфіры версіі, літоўскія спецслужбы пагражалі Кобелю крымінальнай справай за махлярства з зямельным участкам, раскраданне сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя.

Сцвярджаецца, што Кобель пад ціскам падпісаў абавязацельствы пра супрацоўніцтва, збіраў і перадаваў звесткі пра беларусаў, якія адпачывалі ў санаторыях, у тым ліку пра рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Сочы, якая знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя.

Акрамя таго, Кобель нібыта браў на працу тых, каго негалосна „ўзгадняў” Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.