Святлана Ціханоўская ў Хельсінкі



Падчас рабочага візіту ў Фінляндыю лідарка АПКБ падзякавала міністру замежных справаў Пекка Хаавіста за рашэнне падтрымаць Міжнародную платформу доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. У яе ўваходзяць асноўныя праваабарончыя арганізацыі Беларусі, і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Святлана Ціханоўская заклікала міністра падтрымаць прымяненне 33 артыкулу Міжнароднай арганізацыі працы бліжэйшай вясной пры ўмове, калі да гэтага часу не будуць вызваленыя палітвязні, у тым ліку прафсаюзныя лідэры. Таксама Ціханоўская абазначыла недапушчальнасць саступак і зняцця санкцый узамен на транзіт збожжа.

Спачатку вызваленне палітвязняў і вывад расейскіх войск — потым размовы пра прыпыненне санкцый. Палітвязні не павінны быць закладнікамі і таварам у руках рэжыму,” – адзначыла ЦІханоўская.

Святлана ЦІханоўская запрашае сёння на асабістыя размовы з беларусамі. Яны пройдуць з 13:00 да 15:00 па менскім часе. Дзеля гэтага ахвочым трэба зарэгістравацца па адмысловай спасылцы, змешчанай у яе тг-канале.