Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору 1932–1933 гг. генацыдам украінскага народу



Еўрапарламент 15 снежня прыняў рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору 1932–1933 гадоў ва Украіне генацыдам украінскага народу.

«За» прагаласавалі 507 дэпутатаў, 12 — «супраць», паведаміў сайт Еўрапарламенту.

«Еўрапейскі парламент прызнае Галадамор, штучны голад 1932–1933 гадоў ва Украіне, выкліканы свядомымі дзеяннямі савецкага рэжыму, генацыдам супраць народу Украіны», — адзначаецца ў тэксце рэзалюцыі.

Еўрапарламент таксама асудзіў новыя злачынствы Расеі супраць украінскага народу, у тым ліку мэтанакіраванае знішчэнне цывільнай энэргетычнай інфраструктуры Украіны ў зімовы перыяд, паведамляе svaboda.org.

Ва Украіне падзеі 1932–1933 гадоў афіцыйна прызнаныя генацыдам. Паводле звестак Інстытуту гісторыі Украіны, страты ад голаду ва Украінскай ССР склалі амаль 4 млн чалавек і яшчэ 3 млн — у іншых рэгіёнах Саюзу. Дзень памяці ахвяраў Галадамору ва Украіне адзначаюць у чацвёртую суботу лістапада.

Array