У ваўкавыскай калоніі ціснуць на палітвязняў-анархістаў
На палітвязняў-анархістаў Мікіту Емяльянава і Сяргея Раманава моцна цісне адміністрацыя ваўкавыскае калоніі №11.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, анархістаў рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА ці ПКТ, да таго ж з дазволу адміністрацыі чыняцца правакацыі, якія пагражаюць жыццю і здароўю вязняў.
Лісты да іх з важнай інфармацыяй не прапускаюць нават ад сваякоў.
Ціск настолькі вялікі, што абодва палітвязні асцерагаюцца, што іх можа напаткаць лёс Вітольда Ашурка. Як паведамлялася, Емяльянава асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі, Раманаву прызначылі 20 гадоў.