Сёлета ў Беларусі заблакавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў



Сёлета ў Беларусі заблакавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў, а з 2015 па 2022 год прынятыя рашэнні пра абмежаванне доступу да больш чым 8 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў і іх састаўных частак.

Пра гэта паведамляе reform.by, спасылаючыся на матэрыялы, апублікаваныя на сайце Менгарвыканкаму. У прыватнасці, за 2 гады больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў прызнаны экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Спынена дзейнасць больш як 160 тэлеграм-каналаў і чатаў.