Падведзены вынікі конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”
У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося падвядзення вынікаў 5-га адкрытага рэгіянальнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”. Конкурс праводзіўся бібліятэкай пры падтрымцы газеты “Наша слова.pdf”.
Сёлета на конкурс было пададзена каля 200 твораў 11-ці аўтараў з Ліды і суседніх з ёй раёнаў. Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў:
1-е месца дасталося Кастусю Якубчыку, намінацыя “Паэзія”, г. Ліда;
2-е месца – Тарэзе Смольскай, намінацыя “Проза”, г. Ліда;
3-е месца – Сяргею Чыгрыну, намінацыя “Паэзія”, г. Слонім.
Пераможцы атрымалі спецыяльныя дыпломы і прэміі.
Беларускае Радыё Рацыя
