Беларусы ўдзельнічаюць ў спартовым жыцці грузінскага Батумі



У спартовым жыцці грузінскага Батумі прымаюць удзел беларусы, якія арганізавалі тут бегавы клуб. Адным з арганізатараў бегавога клубу, да якога далучылася вялікая колькасць беларусаў у Батумі, з’яўляецца актывістка з Менску – Мілана.

Дзяўчына распавядае, як дзейнічае гэты клуб у зімовы перыяд :

 -Зімовы перыяд у Батумі, канешне, мяккі вельмі. І надвор’е нам спрыяе. Таму ў нас вельмі шмат актыўнасцяў. Зараз у кожныя выхадныя ў нас планы: то кантрольны забег, то забег цягам сутак – гэта такая цікавая эстафета, і таксама плануецца навагодні, касцюмаваны  забег.

Мілана кажа, што навагодні забег не будзе падобны да тых забегаў, што арганізоўваюцца ў Беларусі:

-Гэта не забег цвярозасці, адназначна, мы вырашылі. Мы плануем гэта рабіць удзень, можа гадзін у 12. Мы прабяжым сімвалічна 2023 метры. Гэта ўсе, хто прыйдзе, у касцюмах. Гэта будзе такі лёгкі бег.

На думку актывісткі, у грузінскім Батумі вельмі шмат жадаючых займацца бегам. Толькі ў іх бегавым клубе больш за 500 чалавек розных нацыянальнасцяў.

Беларускае Радыё Рацыя