Максім Лях прэзентаваў трэк “Кропка незвароту”
Былы гітарыст гурта “Znich” Максім Лях прэзентуе трэк “Кропка незвароту”, аўтарам якога і з’яўляецца.
“Трэк – спадчына беларускіх пратэстаў”, – кажа творца.
“Кропка незвароту” была напісаная яшчэ ў 2020 годзе ў Беларусі падчас пратэстаў. Яна была напісаная для таго, каб падтрымаць беларусаў, якія змагаліся раней і змагаюцца па сённяшні дзень за праўду і свабоду, за незалежнасць Беларусі, за яе будучыню. Галоўная гераіня песні – маладзенькая беларуска, якая змагаецца за праўду і свабоду, але пакутуе ад рук карнікаў за сваю грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю.
Цяпер Максім Лях стварае новы гурт і ўжо мае некалькі запісаных трэкаў для дэбютнага альбому.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя