Суд не задаволіў скаргу Сяржука Русецкага



Берасцейскі абласны суд пакінуў апеляцыйную скаргу праваабаронца з Бярозы Сяржука Русецкага без задавальнення, а рашэнне суда Бярозаўскага раёну без змены.

Праваабаронец абскарджвае акт камеральнай праверкі Бярозаўскай інспекцыі па падатках і зборах, які з’явіўся ў рамках крымінальнай справы супраць праваабарончага цэнтра „Вясна” нібы па нясплачаных падатках:

– Берасцейскі абласны суд пакінуў апеляцыйную скаргу праваабаронца з Бярозы Сяржука Русецкага без задавальнення, а рашэнне суда Бярозаўскага раёна без змянення. Праваабаронца абскарджвае акт камеральнай праверкі Бярозаўскай інспекцыі па падатках і зборах, які з’явіўся ў рамках крымінальнай справы супраць праваабарончага цэнтра „Вясна” нібы па нясплачаных падатках. Акт камеральнай праверкі зроблены па нейкіх копіях з копій дасланых Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у падатковую Бярозы. Паводле Сяржука Русецкага, сярод копій ёсць непадпісаныя дамовы, дзе стаяць толькі прозвішчы, наогул без прозвішчаў ці з відавочна сфальшаванымі прозвішчамі. Патрабаванне Русецкага пра правядзенне экспертызы Бярозаўскім судом, было адхілена. Крымінальная справа па нясплаце падаткаў праваабарончым цэнтрам закрыта. Таму павінен быць скасаваны акт камеральнай праверкі супраць Сяржука Русецкага, паколькі юрыдычна ён меў бы сілу толькі пасля суда па крымінальнай справе.

Паводле Сяржука Русецкага, акт камеральнай праверкі зроблены па нейкіх копіях з копій, дасланых Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у Бярозаўскую падатковую. Сярод копій ёсць непадпісаныя дамовы, ці стаяць толькі прозвішчы, ці наогул без прозвішчаў, ці з відавочна сфальшаванымі подпісамі. Патрабаванне Русецкага аб правядзенні графалагічнай экспертызы Бярозаўскім судом было адхілена. Гэтыя копіі не маюць юрыдычнай сілы.

Але суд Бярозаўскага раёна стаў на бок падатковай інспекцыі.

Крымінальная справа па нясплаце падаткаў праваабарончым цэнтрам закрыта. Таму гэты акт камеральнай праверкі супраць Сяржука Русецкага павінен быць скасаваны. Паколькі юрыдычна ён меў бы сілу толькі пасля суда па крымінальнай справе.

Беларускае Радыё Рацыя