Выбух у Менску: стан пацярпелых цяжкі
Выбух на бульвары Шаўчэнкі ў Менску. Стан пацярпелых цяжкі, дзіця падключана да апарата ШВЛ, паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Цяпер усе пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі. Дактары робяць усё магчымае для стабілізацыі іх стану. Папярэдне, усе пацярпелыя атручаны прадуктамі гарэння, маюць тэрмаінгаляцыйныя траўмы ды апёкі.
Як паведамлялася, мінулай ноччу ў жылым доме на бульвары Шаўчэнкі ў Менску адбыўся выбух і пажар. Загінулі 6 чалавек, у іх ліку дзіця.