РФ адводзіць войскі з двух гарадоў на Херсоншчыне



Расейцы перадыслакуюць асобныя падраздзяленні і адводзяць частку сваіх войскаў з Кахоўкі і Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці Украіны. Пра гэта паведамляе ўкраінскі Генштаб.

Сярод мясцовых жыхароў вайскоўцы распаўсюджваюць інфармацыю, што Кахоўка будзе пакінутая расейскімі войскамі да канца гэтага года, таму лаяльным да акупантаў мясцовым жыхарам прапануюць пераезд у часова акупаваны Крым.

Тым часам, у ЗША адказалі на сцвярджэнне расейскіх чыноўнікаў пра тое, што пастаўкі Украіне зенітна-ракетных комплексаў Patriot „прывядуць да непрадказальных наступстваў”. Толькі Расея нясе адказнасць за любыя правакацыі адносна вайны ва Украіне, сказаў намеснік спікера Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Ведант Патэл.

„ЗША не знаходзяцца і ніколі не знаходзіліся ў стане вайны з Расеяй”, — падкрэсліў ён.

Array