Андрэй Званароў за кратамі ўжо 400 дзён
400 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Андрэй Званароў. Асуджаны па артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або абразу прадстаўніка ўлады.

Палітвязень Андрэй Званароў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпа або хімію. Абраза прадстаўніка ўлады была выяўлена праз тое, што мужчына нібы наўмысна 28 кастрычніка 2020 года з дапамогай тэлефона ў тэлеграм-канале „Бароўкі Свабодныя” пад фотаздымкам былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева быў змешчаны абразлівы каментар у яго адрас.
Суд адбыўся ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Суддзя – Іна Паўлоўская. Фактычна палова прызначанага пакарання ўжо мінула. На дадзены момант дасылаць лісты, паштоўкі, тэлеграмы і бандэролі можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа №43.
Беларускае Радыё Рацыя