Палітвязні Задруцкі, Гацкевіч і Карпук адсвяткуюць дні народзінаў



Арцём Задруцкі, Сяргей Гацкевіч і Раман Карпук – гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны адсвяткуюць свае Дні народзінаў ужо ў бліжэйшыя дні. Даслаць лісты і паштоўкі з віншаваннямі можна адпаведна да 18, 19 і 21 снежня.

18 снежня свой дзень народзінаў святкуе палітвязень Арцём Задруцкі. Затрыманы адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – артыкул 369 або Абраза прадстаўніка ўлады і 130 або Распальванне варожасці. Падставай сталі каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вынікі суда пакуль не вядомыя.

У сваю чаргу палітвязень Сяргей Гацкевіч за кратамі адсвяткуе дзень народзінаў 19 снежня. Падстава абмежавання волі – частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Удзел у масавых беспарадках. Прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі для непаўнагадовых. Знаходзіцца ў выхаваўчай калоніі №2.

І палітвязень Раман Карпук мае дзень народзінаў 21 снежня. Асуджаны па артыкулу 191 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў. Вынік – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Напісаць можна ў папраўчую калонію №1.

Беларускае Радыё Рацыя