ІІІ Беларускі Трэкер Перамен: далейшае паглынанне Беларусі Расеяй, «жалезная заслона» і адмова ад дэмакратыі



Фонд ім. Фрыдрыха Эберта ў супрацоўніцтве з Прэс-клубам прадставіў анлайн-прэзентацыю трэцяй і апошняй у 2022 годзе штоквартальнай справаздачы «Беларускі трэкер перамен».

Асноўны трэнд сучаснай Беларусі ва ўласнай палітыцы назваў асацыяваны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павал Слюнькін:

-Такое паступовае паглыбленне залежнасці Беларускай дзяржавы ад Расеі, працэс павольнай дэсуверэнізацыі Беларусі. У гэтым справаздачным перыядзе мы звярнулі ўвагу асабліва на абаронную сферу. Была зафіксавана ступень уцягнення Беларусі ў вайну. Працягваецца міграцыйны крызіс.

Новы трэнд рэжыму ў Беларусі акрэсліў заснавальнік агенцтва Sense Analytics Арцём Шрайбман:

-Гэта дрэйф у бок антыдэмакратычных фільтраў. То бок, улада Беларусі гэта прызнае на роўні рыторыкі, на роўні заканадаўства. Роля прамых выбараў як інстытута нават заканадаўча падае.

Па словах экспертаў, галоўную ролю ў Рэспубліцы Беларусь будзе займаць Усебеларускі народны сход, чальцы якога не выбіраюцца напрамую беларускім народам. Пры гэтым УНС зможа адмяняць вынікі выбараў у Беларусі, і ў гэтай функцыі пераўзыходзіць нават Парламент Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array