На волю выйшлі блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін і паэт-пчаляр Мікола Папека



Адразу тры палітвязні з Берасцейшчыны сёння, 17 снежня, выйшлі на волю. Гэта блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін, а таксама паэт-пчаляр Мікола Папека.

Палітвязняў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава затрымалі яшчэ ў чэрвені 2020 года падчас прэзідэнцкай кампаніі. Кожнаму з блогераў было прысуджана па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі.

Блогеру Аляксандру Кабанаву было прад’яўлена два артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – гэта артыкул 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак” і артыкул 369 “Абраза прадстаўніка ўлады”.

Блогер Сяргей Пятрухін быў асуджаны па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – пералічаныя вышэй артыкулы 342 і артыкул 369, і дадаткова артыкул 391 “Абраза суддзі”.

У сваю чаргу паэт-пчаляр з Пружанаў Мікола Папека быў асуджаны да двух гадоў “хіміі” па “карагоднай справе”, але пасля быў пераведзены ў калонію на восем з паловай месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/viasna96