Выйшлі на волю Віталь Жук і Елісей Кузняцоў
Палітзняволены кобрынец Віталь Жук сёння выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2.
-

Фота: t.me/viasna96
Віталю прысудзілі 1,5 года калоніі за каментар пра Лукашэнку па арт. 368 КК. У бабруйскай калоніі палітвязня некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а потым адправілі ў ПКТ на пяць месяцаў — да заканчэння тэрміну.
Таксама сёння выйшаў на волю Елісей Кузняцоў, паведамляе Берасцейская «Вясна».
-

Фота: brestspring.org
Елісей Кузняцоў – малады жыхар Жабінкі. У жніўні 2020 года яму было толькі 16 год. 11 жніўня 2020 года ў горадзе падчас акцыі пратэсту адбыўся інцыдэнт: нехта кінуў у міліцэйскую машыну „кактэйль Молатава” — але ніхто не пацярпеў, а шкода аўтамабілю была толькі „ў выглядзе куравы”, якую змылі пасля першай жа мыйкі. За гэты інцыдэнт асудзілі Елісея: далі 2.5 „хатняй хіміі”. Хаця паказанні сведкаў на судзе разыходзіліся з чыстасардэчным прызнаннем самога маладога чалавека.
Потым за парушэнні на „хатняй хіміі” Елісею ўзмацнілі жорсткасць пакарання да пазбаўлення волі. Сем з паловай месяцаў ён правёў у наваполацкай калоніі №1. Сёння ж Елісей поўнасцю адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
На волю сёння выйшлі пяць жыхароў Берасцейшчыны. З месцаў зняволення таксама выйшлі блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін, а таксама паэт-пчаляр Мікола Папека.
Беларускае Радыё Рацыя