Вячаславу Сіўчыку – 60 гадоў



Грамадска-палітычнаму дзеячу Вячаславу Сіўчыку 18-га снежня спаўняецца 60 гадоў.

Большая частка яго жыцця прысвечана змаганню за вольную і дэмакратычную Беларусь. На гэтым шляху арышты, пасадкі, галадоўкі і эміграцыя. Нягледзячы на сталы ўзрост, лідар Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык актыўна ўдзельнічае ў варшаўскіх акцыях, некаторыя арганізоўвае сам, выступае ў незалежных СМІ. Барацьба за еўрапейскую Беларусь стала сэнсам ягонага жыцця, кажа Вячаслаў Сіўчык:

Усё ж такі жыццёвы шлях у чалавека ён такі, які ёсць. Па вялікім рахунку, я сам ніколі не думаў, што буду займацца палітыкай. Падчас перабудовы я быў спецыялістам, я займаўся таксікалогіяй, Чарнобылем. Мой шлях у Беларускі Народны Фронт таксама праз гэта праходзіў. На фоне гэтай магутнай трагедыі ўзнікае пытанне, што ў гэтай сітуацыі я магу яшчэ зрабіць, што могуць зрабіць беларусы – гэта самае важнае цяпер пытанне.

Вячаслаў Сіўчык не наракае на свой лёс. Але не хоча, каб ягоныя дзеці паўтарылі яго шлях: ён вельмі цяжкі.

Калегі і сябры віншуюць Вячаслава з юбілеем і жадаюць яму здароўя і актыўнага жыцця надалей!

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя