Акадэміка Алега Давыдзенку і яго жонку пачнуць судзіць напрыканцы году
Акадэміка-біёлага Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю пачнуць судзіць у канцы снежня.

З канца кастрычніка ў Менску адбываліся масавыя затрыманні ў Нацыянальнай акадэміі навук. 71-гадовага члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара біялагічных навук Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю Акцябрскую затрымалі раніцай 2 лістапада.
У залежнасці ад ролі кожнага, іх вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Іх справу будуць разглядаць 29 снежня ў судзе Савецкага раёна Менска. Працэс будзе весці суддзя Алена Жуковіч.
Давыдзенка — аўтар 300 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфіяў, 1 падручніка, вывеў 19 гатункаў раслін. Ён дасьледаваў геном карэннага насельніцтва Беларусі.
Алега і Наталлю можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 (Алег Георгіевіч Давыдзенка, Наталля Іосіфаўна Акцябрская)