Аляксей Братачкін: Расейскія гісторыкі спрабуюць навязаць беларусам ідэнтычнасць жыхароў Саюзнай дзяржавы



„Як вайна ўплывае на гісторыкаў? Перспектывы даследчыкаў з Беларусі, Расеі і Германіі”. Падаўленне пратэстаў 2020 года закранула і супольнасць гісторыкаў Беларусі, якая значна зменшылася ў колькасці.

Як гэтым скарысталася расейская прапаганда, падчас анлайн-дыскусіі патлумачыў даследчык публічнай гісторыі з Беларусі, а зараз супрацоўнік Фернуніверсітэта Хагена Аляксей Братачкін:

– Каля 70-ці чалавек гісторыкаў было звольнена, былі вымушаныя з’ехаць за межы Беларусі. Вайна памяняла навуковы сувязі. Гістарычная памяць з Расеі і астатнія прадзяржаўныя арганізацыі намагаюцца ў Беларусі працаваць з беларускімі гісторыкамі дзяржаўных інстытуцыях. Гэта такі небяспечны працэс. Мы бачым, як тыя формы нацыянальнай ідэнтычнасці, яе інстытуцыяналізацыі, сталі ўзнікаць у канцы 1980-х гадоў, 1990-я і 2000-я. Іх зараз спрабуюць замяніць на формы рэгіянальнай ідэнтычнасці ў межах Саюзнай дзяржавы.

Па словах Аляксея Братачкіна, гісторыкі ў Беларусі, як і Расеі, працуюць ва ўмовах жорсткай цэнзуры і рэпрэсій за антываенныя акцыі. Беларускія гісторыкі за мяжой павінны вырашаць праблему калектыўнай адказнасці беларусаў на фоне вайны з Украінай.

Беларускае Радыё Рацыя