Захворванне на ВІЧ у Беларусі вырасла на 15%
Мужчыны заражаюцца ВІЧ часцей.

У Беларусі са студзеня да лістапада ў 2022 годзе было зарэгістравана 1 518 выпадкаў захворвання на ВІЧ. Гэта на 14,7 адсотка больш, калі параўноўваць з тым жа перыядам 2021 года, што складае 16,4 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва краіны (а ў 2021 годзе гэты паказчык быў 14,3 выпадкі на 100 тысяч). Такую інфармацыю паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Найбольш ВІЧ выпадкаў выяўляюць у Менску (441 выпадак) і Гомельскай вобласці – 372. Менш за ўсё – у Гарадзенскай вобласці (66 выпадкаў). У асноўным захворваюць людзі старэйшыя за 30 гадоў, на іх прыпадае 87,4 адсотка выпадкаў 2022 года.
Мужчыны заражаюцца ВІЧ часцей – на іх прыпадае 60,7% выпадкаў.