Жанчына паверыла сілавікам і вярнулася ў Беларусь, цяпер яна ў ізалятары
Вярнулася ў Беларусь паводле „праграмы сілавікоў” – цяпер пагражае да 15 гадоў калоніі.

На пачатку году прапагандысты выпусцілі сюжэт пра адміністратарку чатаў „97%” Таццяну Курыліну. У ім расказвалася, што актывістка вярнулася ў Беларусь з Польшчы ў рамках праграмы “Дорога домой”. Паводле інфармацыі BYPOL, жанчыну спакусіў малады чалавек і папрасіў вярнуцца да яго ў Беларусь, абяцаў вырашыць усе пытанні, але гэта аказалася спецаперацыяй КДБ. Курыліну змясцілі ў СІЗА, – піша “Вясна”.
28 снежня над ёй пачнецца закрыты працэс у Гомельскім абласным судзе. Таццяну Курыліну абвінавачваюць адразу паводле 12 крымінальных артыкулаў. Жанчыне пагражае да 15 гадоў зняволення.