Яшчэ чатыры палітвязні на Берасцейшчыне
Яшчэ чатыры палітвязні на Берасцейшчыне. Да спісу дададзеныя такія асобы як Максім Дарковіч, Віталь Корсак, Аляксей Міхнюк і Аліса Раманава. Усе яны праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах.

Палітвязень Максім Дарковіч быў затрыманы некалькі тыдняў таму, на пачатку снежня, будучы на працоўным месцы. Папярэдне вядома, што яму прад’яўляецца артыкул 369 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за інтэрнэт-каментар пра Аляксандра Лукашэнка. Суда пакуль не было, утрымліваецца ў СІЗА №7 у Берасці.
50-гадовы жыхар Баранавічаў Віталь Корсак асуджаны па таму ж артыкулу 369, дадаткова прад’яўлены артыкул 370 або Здзек з дзяржаўных сімвалаў. Прысуджана два гады калоніі, пакуль што знаходзіцца ў СІЗА №6 горада Баранавічы.
Жыхар Жабінкі Аляксей Міхнюк таксама асуджаны па артыкулу 368 і 369 або Абраза прадстаўніка ўлады. Прысуд – паўтары гады калоніі.
І Аліса Раманава асуджана за каментар у тэлеграм-чаце ў адрас Лукашэнка і Пуціна. Вынік суда – адзін год калоніі. Знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці.
Беларускае Радыё Рацыя